Кубак Орлi

Едзьма на Орлю! Спадарства! Ужо праз 3 днi, 12 — 13 жнiўня адбудзецца традыцыйна найбуйнейшы нахлыставы фестываль на маляўнiчым беразе Бацькi-Нёмана сярод дубраў ля вёскi Орля.

Адметнасць яго ў тым, што гэта адзiны этап гран-пры, падчас якога нахлыставiкi на роўных спаборнiчаюць са спiнiнгiстамi, i ў палове выпадкаў нават перамагаюць! Пагаворваюць, там шмат рыбы 😉 Як заўжды, спаборнiчаць не абавязкова — можна проста прыехаць палавiць, паглядзець, пагутарыць…

Паседжанне арганiзацыйнага савету запланавана на чацвер, таму падрабязнасцi па рэгламенце i астатнiм будуць дадавацца пазней. А пакуль што рыхтуем мух!

Калi вы яшчэ не былi на нашых фестывалях, хочаце далучыцца i маеце пытаннi, пакiньце каментар нiжэй.

Рэгламент мерапрыемства.

Добавить комментарий